У Маскве шукаюць бомбы пасля ананімнага тэлефанавання з Мінску
Расійская паліцыя праверыць у маскоўскіх аэрапортах чатыры самалёты, якія цягам дня будуць прыбываць з Вільні.
Як паведамляе interfax.by, з Мінску затэлефанаваў ананім і заявіў, што на борце аднаго з самалётаў можа быць выбуховае прыстасаванне.
Адзін з віленскіх рэйсаў ужо прызямліўся ва "Унукава", яшчэ адзін — у "Шарамецьева". На працягу дня чакаюцца яшчэ два рэйсы — у "Дамадзедаве" і "Унукаве". Пакуль што выбуховага прыстасавання на прыбылых самалётах не знайшлі.
Нягледзячы на праверкі аэрапорты працуюць у штатным рэжыме, эвакуацыя пасажыраў і супрацоўнікаў з будынка аэравакзалаў не вядзецца.
Пазней стала вядома, што п'янага "тэлефоннага тэрарыста" затрымалі ў Вільні.
Фота — megapolis.kz