У Маскве забілі найбуйнейшага расійскага "крымінальнага аўтарытэта" (відэа)
Аслан Усаян ("Дзед Хасан") быў паранены ў выніку замаху і памёр у рэанімацыі адной з лякарняў.
Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на праваахоўныя органы.
Вядома, што ў "крымінальнага аўтарытэта" стралялі на вуліцы Пакроўскай у Маскве, калі ён выходзіў з рэстарана. Была параненая ў нагу і жанчына, якая апынулася на месцы здарэння.
Аслану Усаяну было 75 гадоў. Ён — ураджэнец Грузіі. Усаян — злодзей у законе, вядомы пад мянушкай "Дзед Хасан", паводле інфармацыі расійскіх СМІ з'яўляўся адным з лідараў злачыннага свету Расіі.

Фота — gzt.ru, ria.ru