У Маскве затрымалі каля сотні ўдзельнікаў вулічнай акцыі
Несанкцыянаваны мітынг каля будынка Цэнтрвыбаркаму спрабавала арганізаваць "Другая Россия".
Як паведамляе РІА "Новости", сярод затрыманых знаходзіцца і адзін з апазіцыйных лідараў Эдуард Лімонаў.
Нагадаем, што на Пушкінскай плошчы Масквы ўвечары ў панядзелак прайшоў дазволены ўладамі апазіцыйны мітынг, у якім удзельнічалі, паводле ацэнкі арганізатараў, каля 20 тысяч чалавек. Яны запатрабавалі правядзення датэрміновых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.