У Маскве згадалі "вызваленне Белай Русі ад польскага прыгнёту"

Яна называлася "Уз'яднанне Беларусі і Расіі. Да 240-годдзя вызвалення Белай Русі ад польскага прыгнёту". Мерапрыемства прайшло "ў азнаменаванне 240-годдзя пачатку ўз'яднання Беларусі з Расіяй", паведамляе tvkultura.ru. Гэтак названы першы падзел Рэчы Паспалітай у 1772 годзе, калі да Расіі адышла Усходняя і частка Цэнтральнай Беларусі.

У канферэнцыі прынялі ўдзел гісторыкі, філолагі, палітолагі з Польшчы, Беларусі, Украіны ды Расіі.

Падчас мерапрыемства было абмеркавана шэраг пытанняў: "Становішча заходнерускіх зямель у Рэчы Паспалітай і вызваленчая барацьба супраць польскага прыгнёту", "Роля Рускай Праваслаўнай Царквы ў захаванні рускай нацыянальнай самасвядомасці, вызваленчай барацьбе і ўз'яднанні Беларусі і Расіі" ды іншыя.

Відэа можна паглядзець тут.

Фота — budzma.org