У Мазыры аўтамабіль збіў хлопчыка, а ў Мінску — двайны наезд на мужчыну

Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне адбылося ў Мазыры ўвечары 8 лістапада. 29-гадовы кіроўца "ВАЗ-2105" наехаў на 11-гадовага хлопчыка, які пераходзіў дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Учора ўвечары трагічнае здарэнне адбылося ў Мінску. На вуліцы Шаранговіча мужчына трапіў пад Mercedes, а пасля яго адкінула на Kia Carnival. Ён загінуў на месцы.