У Мазыры сур'ёзныя апёкі атрымаў мужчына, які ратаваў сваю машыну
Падчас пажару ў гаражы пенсіянер спрабаваў самастойна выкаціць адтуль свой аўтамабіль.
У выніку, ён атрымаў апёкі 40% цела. Мяркуецца, што прычынай пажару сталася неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас працы з паяльнай лампай, паведамляе БЕЛТА.