У Мазыры затрымалі хулігана, які "замініраваў" дзве школы

Як інфармуе БелаПАН, 29 верасня ён затэлефанаваў у міліцыю і заявіў пра мініраванне школы. Са школы эвакуявалі больш за 440 школьнікаў і 150 работнікаў. Праверка паказала, што паведамленне было ілжывым.

У той жа дзень невядомы пазваніў выратавальнікам і паведаміў пра мініраванне іншай школы Мазыра. Са школы эвакуявалі каля 900 чалавек. Гэтае паведамленне таксама было ілжывым.

"Тэлефоннага мінёра" выявілі ў той самы дзень. 26-гадовы непрацуючы жыхар Мазыра тэлефанаваў з чужога мабільніка, знойдзенага напярэдадні. Ён спадзяваўся, што з чужым тэлефонам яго не знойдуць. Аднак хулігана затрымалі ўжо праз некалькі гадзін пасля званкоў.