У медальным заліку Алімпіяды Беларусь абганяе амаль усіх суседзяў
Наша алімпійская зборная займае 18-е месца сярод 61 краіны, спартсмены якіх заваявалі ў Лондане медалі.
У скарбонцы беларускай зборнай ужо сем медалёў: 2 залатыя, 2 сярэбраныя і 3 бронзавыя. З нашых суседзяў вышэй знаходзіцца толькі Расія — на 9-м месцы з 35 узнагародамі. У Польшчы толькі 4 медалі, ва Украіны — 7 (але менш залатых, чым у беларусаў), у Літвы — 2.
А лідыруе Кітай — 30 (!) залатых, 17 сярэбраных і 14 бронзавых медалёў.
Фота — daylife.com