У Мінску фура пратараніла чатыры аўтамабілі і ўехала ў выхад з метро
Страшная аварыя адбылася ўноч на 6 ліпеня. Адзін чалавек загінуў, трое ў лякарні (фота+відэа)
У выніку адзін чалавек загінуў, трое знаходзяцца ў лякарні. Сярод іх дзяўчына, якая ў момант аварыі выходзіла з метро.
Паводле інфармацыі МНС, на Партызанскім праспекце каля станцыі метро "Магілёўская" адбылося сутыкненне грузавога аўтамабіля "МАЗ" і чатырох легкавых аўтамабіляў. Кіроўца аднаго з іх загінуў на месцы, яшчэ адзін дастаўлены ў бальніцу, двое не пацярпелі.
Пасля сутыкнення з легкавымі аўтамабілямі фура выехала на выхад з метро, дзе збіла мужчыну і дзяўчыну. Яны моцна пацярпелі і таксама былі дастаўленыя ў лякарні.








Фота:tut.by, Константин Харламов, МЧС