У Міёрскім раёне шукаюць інвестара для ўладкавання вадаспаду

На сёння ўжо распрацавалі базавы праект, паведамляе БЕЛТА. Інвестару прапануюць укласці 1,6 мільярда рублёў ва ўладкаванне вадаспаду і будаўніцтва дарогі да яго. Таксама прапануюць стварыць умовы для адпачынку. Там павінна быць паркоўка для аўтамабіляў і аўтобусаў, невялікі пляж, месца для намётаў і вогнішчаў, а таксама аб’екты размяшчэння і харчавання.

Сёння вадаспад на Вяце прыйшоў у заняпад, хоць раней быў улюбёным месцам адпачынку для многіх жыхароў раёна і яго гасцей.