У Мінск з працоўным візітам прыбыў прэм'ер-міністр Казахстана Карым Масімаў
Самалёт з казахстанскім кіраўніком прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорту "Мінск".
Нагадаем, 15 сакавіка ў Мінску пройдуць паседжанні Рады міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і Міждзяржаўнай рады ЕврАзЭС на ўзроўні прэм'ер-міністраў.
Плануецца , што з Масімавым сустрэнецца Аляксандр Лукашэнка, паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-службы беларускага прэзідэнта Павел Лёгкі.
Сустрэча будзе праходзіць у фармаце "сам-насам".
Аналагічная сустрэча пройдзе і з прэм'ер-міністрам Расіі Ўладзімірам Пуціным.