У мінскіх Шабанах два п'яныя пагражалі расстраляць работнікаў крамы

29-гадовы мінчук і яго 26-гадовы сябар былі нападпітку, калі ўварваліся ў краму. Як інфармуе БЕЛТА, з хуліганскіх матываў яны пагражалі работнікам крамы фізічнай расправай. Пры гэтым у мужчын былі аўтамат і пісталет вонкава падобныя да баявых.

На сігнал трывожнай сігналізацыі прыбыў экіпаж аддзела аховы, які і затрымаў "стралкоў". Падчас далейшагах разгляду стала вядома, што зброя прызначаная для гульні ў страйкбол.

На 29-гадовага мінчука пачалі крымінальную справу за хуліганства.

Фота — mediaportal.kiev.ua