У мінскіх школах забароняць джынсавую вопратку

Пра гэта заявіла супрацоўніца камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Зоя Хахлова. Па яе словах, дзелавы стыль адзежы дысцыплінуе, фармуе ў дзяцей добры густ. 

Як паведамляе БЕЛТА, апрануць школьніка малодшых класаў каштуе ад 500 тыс.руб. да 1 млн 260 тыс. руб. Апрануць старшакласніка каштуе даражэй — ад 630 тыс.руб. да 1 млн 900 тыс.руб.