У мінскім "Дынама" будзе канадскі галкіпер
Канадскі галкіпер Кевін Лаландэ падпісаў кантракт з мінскім хакейным клубам "Дынама".
Дамова 24-гадовага брамніка будзе двухбаковай. Гэта значыць, што калі яго гульня не задаволіць мінскіх трэнераў, то яго могуць адправіць у дынамаўскі фарм-клуб. У гэтым сезоне ім стане каманда беларускай экстралігі "Гомель".
Мінулы сезон Лаландэ правёў у чэхаўскім "Віцязі". Брамнік прапускаў у сярэднім па 2,96 шайбы за матч (30-ы паказчык сярод брамнікаў КХЛ) і адбіў 90,3% кідкоў (таксама 30-ы паказчык у лізе).
Як адзначае БЕЛТА, Лаландэ стаў ужо 13-м легіянерам у складзе мінскага "Дынама".