У Мінскім раёне аўтамабіль сутыкнуўся з ласём, загінуў расіянін
Трагічнае здарэнне адбылося мінулай ноччу на 37-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Маладзечна — Нарач.
19-гадовы грамадзянін Расіі кіраваў аўтамабілем Audi Q5, які рухаўся ў кірунку Маладзечна. Раптам на дарогу выбег лось, адбылося сутыкненне. Пасля гэтага легкавік выехаў з дарогі і пратараніў дрэва.
Параненага кіроўцу шпіталізавалі, а яго 22-гадовы пасажыр, таксама грамадзянін Расіі, ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння, паведамляе БелаПАН.
Фота — belarus-news.eu