У Мінску 11-гадовы хлопчык трапіў пад мікрааўтобус (фота, відэа)

Fiat Ducato, якім кіраваў 22-гадовы мужчына, пад'язджаў да перакрыжавання, калі з правага боку на чырвонае святло пабег хлопчык. Кіроўца яго заўважыў і спрабаваў пазбегнуць сутыкнення — рэзка знізіў хуткасць і вывернуў руль налева. У выніку мікрааўтобус выехаў на сустрэчную паласу, толькі закрануў бокам хлопчыка.

Як паведамляе сайт onliner.by, пацярпелага завезлі ў бальніцу з папярэднім дыягназам "пералом шчыкалаткі".