У Мінску з абменнага пункта знеслі 40 мільёнаў
Здарэнне адбылося днём на тэрыторыі будаўнічага рынку ў сталічным мікрараёне Малінаўка.
Сейф аказаўся незачынены, і невядомы проста забраў адтуль грошы (называецца сума — больш за 40 мільёнаў рублёў). Па гарачых слядах яго затрымаць няўдалося, паведамляе тэлеканал АНТ.
Адзначым, што дагэтуль застаецца не раскрытым абрабаванне пункта абмена валют "Абсалютбанка" у 2009 годзе, калі была забітая касірка.
Фота — bymedia.net