У Мінску аўтобус вылецеў на сустрэчку і пратараніў два легкавікі (відэа)

ДТЗ адбылося на вуліцы Астрашыцкай каля 20:00. Аўтобус 86 маршрута выехаў на паласу сустрэчнага руху, зачапіў два аўтамабілі, а потым сутыкнуўся з прыпаркаванай Toyota Corolla.

Пра здарэнне піша сайт “Хартия’97” са спасылкай на відавочцаў з форума onliner.by.

У ДАІ Першамайскага раёна пацвердзілі, што падчас здарэння ніхто не пацярпеў. Па папярэдніх звестках, прычынай ДТЗ сапраўды магла стаць няспраўнасць МАЗа. Што праўда, на відэа бачна, як кіроўца дае задні ход, і аўтобус добра яго слухаецца.

Фота: auto.onliner.by.