У Мінску бульдозер упаў на праспект з цягача (фота)
Здарэнне адбылося раніцай у пятніцу на праспекце Пераможцаў каля Дома футбола.
Як паведамляе сайт onliner.by, бульдозер з'ехаў з платформы аўтацягніка і ўпаў на асфальт. Магчыма, што падчас гэтага пацярпеў легкавік.
Здарэнне адбылося на рэгуляваным пешаходным пераходзе. На шчасце, у той момант людзі не пераходзілі вуліцу.



Фота — onliner.by