У Мінску былы зняволены на скрадзенай машыне пратараніў грузавік
Сёння каля 4-й раніцы яго спрабаваў спыніць адзін з патрулёў Дэпартамента аховы МУС.
У раёне сталічнай вуліцы Матусевіча міліцыянты звярнулі ўвагу на легкавік, які рухаўся з выключанымі фарамі. Да таго ж, вадзіцель кіраваў аўтамабілем няўпэўнена, парушаў правілы дарожнага руху. На патрабаванне спыніцца, кіроўца паспрабаваў адарвацца ад пагоні, але не здолеў — сутыкнуўся з грузавіком. У выніку, ён атрымаў шматлікія траўмы.
Як паведамляе БЕЛТА, кіроўца не меў вадзіцельскіх правоў, ехаў на чужой машыне, верагодна, быў п'яны. 28 сакавіка ён толькі вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі.
Фота — bymedia.net