У сталіцы другакласніца трапіла пад колы аўтамабіля

У Мінску ў двары аднаго з дамоў другакласніца трапіла пад колы аўтамабіля і атрымала сур’ёзныя раненні, паведамляе БелТА.

ДТЗ адбылося на дваровай тэрыторыі каля дома па вуліцы Скрыпнікава сёння, а 19.00. Дзяўчынка 2004 нараджэння трапіла пад колы аўтамабіля «Форд Мандэа», якім кіраваў вадзіцель 1990 года нараджэння. Як сцвярджае сам кіроўца, дзяўчынка раптам выбегла на дарогу з-за прыпаркаванай машыны.