У Мінску маршрутны аўтобус урэзаўся ў прыдарожны слуп (фота)

Як паведамляе auto.onliner.by, аўтааварыя адбылася ў нядзелю каля 13-й гадзіны. Маршрутны аўтобус урэзаўся ў слуп на вуліцы Філімонава. Жалезабетонная апора слупа нахілілася над праезнай часткай, рух быў перакрыты.

Як паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, 43-гадовая пасажырка атрымала траўмы: у яе пералом носа і чэрапна-мазгавая траўма. Яна была дастаўленая ў лякарню. Аднак, паводле звестак ДАІ, у выніку ніхто шпіталізаваны не быў.

Астатнія паўтара дзясятка пасажыраў не пацярпелі.

Фота — з сайта auto.onliner.by