У Мінску месцы для дробнарознічнага гандлю выставяць на аўкцыён
Як паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ўладзімір Калтовіч, яго пераможцы атрымаюць права арэнды зямлі на 5 год.
Калтовіч: "Напрыклад, крама ў сваёй санітарнай зоне мае права без аўкцыёну ставіць дробную розніцу ці кафэ. Астатнія месцы, як напрыклад, у нас была дробная розніца на плошчы Незалежнасці. Сёлета мы прама па цэнтры гэтага рабіць не будзем, сканцэнтруем дробную розніцу поруч гасцініцы "Мінск". Але на гэта цэнтральнае месца, мы б праводзілі аўкцыён".
Раней дробнарознічны гандаль не меў выразных правіл: аб'екты размяшчаліся там дзе хацелі іх
уладальнікі, плата за зямлю не бралася.