У Мінску на дарогу ўпаў слуп, пашкоджаныя тралейбус і аўтамабіль (фота)
Здарэнне адбылося 18 снежня на праспекце газеты "Звязда" ў мікрараёне Малінаўка. Часткова быў спынены рух.
Як інфармуе сайт onliner.by, асвятляльны слуп вісеў на дратах над тралейбусам і некалькімі аўтамабілямі.
Слуп знялі, праводзіцца расследаванне. Мяркуецца, што адна з частак канструкцыі не вытрымала нізкіх тэмператураў.
У выніку здарэння пашкоджанні атрымалі тралейбус і аўтамабіль BMW.


