У Мінску нехарчовыя тавары за жнівень падаражэлі на 15%

Найбольш падаражэў жаночы абутак — больш як на 50%, мужчынскі абутак — на 40%. Значна выраслі кошты на вопратку. Верхняя вопратка падаражэла амаль на 30%, бялізна — на 20%. Найменш падаражанне закранула пральныя парашкі — 2%, адзначае БелаПАН.