У Мінску пачаўся VIII фэст хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat

Амбасадар Ватыкана перадаў удзельнікам і гасцям фэсту прывітанне ад Папы Рымскага Бенедыкта XVI.

Сёлетні фэст Magnificat пройдзе ў Мінску і Глыбокім з 9 па 13 верасня, перадае БЕЛТА. На фэсце пакажуць кінастужкі з больш як 16 краін, у тым ліку Балгарыі, Нямеччыны, Грузіі, Канады, Латвіі, Расіі, Украіны. Упершыню будуць удзельнічаць фільмы з Азербайджана і Бельгіі. Першы дзень фэсту прайшоў у Мінску, а з панядзелка Magnificat "пераедзе" ў Глыбоцкі раён.

Фота — catholic.by