У Мінску пачынаецца міжнародны фестываль “Тэатральны куфар”
Цырымонія яго адкрыцця пройдзе сёння ва ўнутраным дворыку БДУ.
На сёлетні XVIII “Тэатральны куфар” збіраюцца аматарскія трупы з 16 краінаў. Спектаклі пакажуць у Ліцэі БДУ, педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, а таксама ў іншых ВНУ сталіцы. Фестываль будзе доўжыцца да 2 кастрычніка, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.