У Мінску пакажуць музычную драму паводле рамана Уладзіміра Караткевіча

Яе прадставяць публіцы 18 снежня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Праграма ўяўляе сабой адлюстраванне паэтычных вобразаў, якімі прасякнуты раман, перадае Радыё "Свабода". Вершы — гэта творы галоўнага героя, 30-гадовага закаханага пісьменніка.

Пачатак выступу гурта "Нельга забыць" а 20-й гадзіне. Адрас — вуліца Максіма Багдановіча, 7а.

Фота В.Кастрамінавай