У Мінску прадаецца туалетная папера за 140 тысяч рублёў (фота)

Незвычайную туалетную паперу dengi.onliner.by заўважыў у адным з гіпермаркетаў сталіцы. Пакунак з трох рулонаў каштуе больш за 140 000 рублёў (каля 18$). Нагадаем, што сярэдні налічаны заробак за красавік у нашай краіне склаў каля 3 мільёнаў 250 тысяч рублёў. Значыць, сярэдні беларус можа купіць 23 пакункі тако паперы на свой заробак.

На сайце вытворцы гаворыцца, што на выбар прапануецца шэсць колераў — зялёны, апельсінавы, чорны, чырвоны, сіні ды ружовы. У мінскай краме прадстаўленыя толькі тры з іх — чырвоны, ружовы і чорны.

Дарэчы, туалетная папера гэтай жа фірмы, толькі ў іншай упакоўцы, прадаецца крыху танней — прыкладна за 106 тысяч рублёў.