У Мінску праходзяць перамовы міністраў замежных спраў Беларусі і Гамбіі
Падчас візіту адбудуцца сустрэчы і перамовы гамбійскай дэлегацыі ў шэрагу міністэрстваў і ведамстваў Беларусі.
У Мінску 1 сакавіка праходзяць перамовы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з міністрам замежных спраў Гамбіі Мамаду Тангара.
Тангара прыбыў у Беларусь 28 лютага. Падчас візіту, які прадоўжыцца да 2 сакавіка ўключна, адбудуцца сустрэчы і перамовы гамбійскай дэлегацыі ў шэрагу міністэрстваў і ведамстваў Беларусі па шырокім коле пытанняў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, паведамляе БелаПАН.