У Мінску прайшла акцыя ў памяць пра Алега Бябеніна (фота)
Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» ўшанавалі памяць заснавальніка сайта charter97.org у гадавіну яго смерці.
Маладыя людзі сабраліся каля Чырвонага касцёла ў Мінску, запалілі свечкі і ўсклалі белыя і чырвоныя кветкі да партрэта журналіста, паведамляе “Хартыя”. Акцыя памяці скончылася хвілінай маўчання. Нагадаем, што Алег Бябенін быў знойдзены павешаным 3 верасня 2010 года на сваёй дачы пад Мінскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта было самагубства. Сябры і паплечнікі журналіста не згодныя з версіяй уладаў.
Фота charter97.org.