У Мінску праходзіць XV з'езд Беларускай партыі левых "Справядлівы свет"
Ён адбываецца ў Палацы культуры Мінскага трактарнага заводу.
28 і 29 траўня дэлегаты з'езду заслухаюць справаздачу цэнтральнага камітэта партыі пра зробленую працу, абяруць старшыню арганізацыі і яго намеснікаў, паведамляе БелаПАН.
Цяпер партыю "Справядлівы свет" узначальвае Сяргей Калякін.
У працы з'езду ўдзельнічаюць 173 дэлегаты з розных рэгіёнаў Беларусі. Адкрываючы мерапрыемства, Калякін адзначыў, што за два гады пасля папярэдняга з'езду адбылося шмат значных падзей, якія трэба прааналізаваць.