У Мінску праходзіць з'езд Беларускай асацыяцыі журналістаў (фота)
Ён адкрыўся а 12-й гадзіне ў гатэлі “Мінск”, у зале рэстарана “Сёмае неба”.
На з'ездзе зарэгістравалася 75 дэлегатаў з 82 вылучаных. Акрамя таго, прысутнічаюць 17 гасцей форуму.
На з'ездзе журналісты маюць абраць новае кіраўніцтва сваё арганізацыі. Акрамя таго старшыня Камісіі па этыцы БАЖ Анатоль Гуляеў прапанаваў пэўныя змены ў Кодэкс этыкі БАЖ.



