У Мінску прайшоў першы дазволены пікет беларускіх геяў і лесбіянак

Беларускія геі і лесбіянкі праводзяць вулічную акцыю насупраць Міністэрства юстыцыі рэспублікі.

Як перадае карэспандэнт РИА "Новости", каля дзесяці чалавек выступаюць супраць гамафобіі і трымаюць у руках плакаты адпаведнага зместу. Яны скандуюць лозунгі і патрабуюць "роўных правоў без кампрамісаў".

Мінулай вясной беларускія геі і лесбіянкі таксама спрабавалі правесці падобную акцыю, але яна была перарвана міліцыяй. Тады міліцыянеры аднялі ў маніфестантаў доўгі сцяг вясёлкавай расфарбоўкі і затрымалі некалькі актывістаў.