У Мінску прыбіраюць снег, рух грузавікоў па МКАД часова забаранілі (фота)
Па Мінскай кальцавой часова дазволілі рухацца толькі спецыяльнай прыбіральнай тэхніцы.
Як паведамляе мінская ДАІ, па даручэнні аператыўнага штаба, створанага ва ўрадзе, для аўтамабілістаў часова зачыненыя выезды з Мінску ва ўсіх кірунках. Выехаць з горада можна будзе толькі па экстраных прычынах пры магчымасці далейшага руху. Уезд у Мінск ажыццяўляецца ў звычайным рэжыме.
На фота Еўрарадыё — МКАД у раёне Шабаноў







