У Мінску сёння ўручаць прэмію "З адкрытым забралам"
Прэмію імя экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі заснаваў дэмакратычны рух "Абаронцы Айчыны".
Гэта аб'яднанне афіцэраў — былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых сілавых структураў Беларусі. Прэмія штогод уручаецца за асабістую мужнасць, прадэманстраваную ў экстрэмальных абставінах. У розны час яе лаўрэатамі былі праваабаронца Гары Паганяйла, зняволеныя кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандр Казулін і Уладзімір Някляеў, прадпрымальнік і палітвязень Мікалай Аўтуховіч.
Як паведамляе Радыё "Свабода", цырымонія ўручэння адбудзецца па адрасе: вуліца Гая, 14, 50. Пачатак а 15-й гадзіне.