У Мінску 14-гадовая школьніца скокнула з 21-га паверха
Трагедыя адбылася 18 жніўня на вуліцы Шугаева.
Як інфармуе БЕЛТА, разглядаюцца розныя версіі трагедыі. На агульным балконе на 21-м паверсе былі знойдзеныя асабістыя рэчы дзяўчыны, а таксама лічбавая фотакамера з відэазваротам, у якім яна кажа, што вырашыла сыйсці з жыцця добраахвотна.
Агулам за мінулыя выхадныя дні ў сталіцы скончылі жыццё самагубствам пяць чалавек. Два чалавекі (мужчына і жанчына) павесіліся, 31-гадовая жанчына выкінулася з балкона 11-га паверху, а 46-гадовая — з акна 4-га паверху і памерла ўжо ў бальніцы, паведамляе БелаПАН.