У Мінску студэнт спрабаваў скрасці марштурку, каб з’ехаць з дыскатэкі
20-гадовы хлопец, па ўсяму відаць, хацеў такім чынам зэканоміць грошы на таксоўку. Бо вяртаўся дадому, калі грамадскі транспарт не хадзіў.
Ён разбіў шкло ў першай пустой маршрутцы, якая трапілася яму на вочы, ды залез у салон. Спробы запусціць рухавік доўжыліся да самага золку, але нічога не выйшла. Тады ўгоншчык перасеў на першы трамвай і паехаў дадому.
Міліцыя знайшла яго хутка: хлопец так захапіўся спробай завесці маршрутку, што пакінуў у салоне машыны два мабільныя тэлефоны, піша “Рэспубліка”.