У Мінску ўпершыню пройдзе фэст сярэднееўрапейскай літаратуры “Шэнгенка”
У яго межах беларусы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з літаратурнымі і філасофскімі творамі еўрапейскіх зорак першай велічыні.
Цягам сакавіка імпрэзы, прысвечаныя літаратурам і філасофска-сацыялагічнай думцы краін Сярэдняй Еўропы, адбудуцца ў галерэі “Ў”. Там жа — у кнігарні “ЛогвінаЎ” будуць прадавацца кнігі венгерскіх, польскіх, чэшскіх і славацкіх пісьменнікаў. Ініцыятарам праекта выступіла “Лабараторыя навуковага і мастацкага перакладу”. Рэалізацыяй праекта займаюцца кампанія “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларукіх пісьменнікаў”. З раскладам фестывалю “Шэнгенка” можна пазнаёміцца на сайце “Будзьма беларусамі!”.
Фота: 123-info.by