У Мінску выратавальнікі знялі пенсіянерку з карніза сёмага паверху (фота)
Здарэнне адбылося ў сераду на вуліцы Гарадзецкай.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у 13 гадзін 12 хвілін выратавальнікі атрымалі паведамленне, што на карнізе сёмага паверху дзевяціпавярховіка знаходзіцца жанчына. На месца здарэння яны прыбылі праз 5 хвілінаў.
Жанчыну знялі з дапамогай аўталесвіцы. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Фота — 112.by