У Мінску выявілі больш за 4 тысячы пакінутых аўтамабіляў

Найбольш пакінутых машын (амаль тысяча) — у Фрунзенскім раёне.

Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", аўтамабілі без колаў, дзвярэй, з разбітым шклом, а таксама з пратэрмінаваным больш за паўгода тэхаглядам падлягаюць абавязковай эвакуацыі. Гаспадар атрымлівае адпаведнае паведамленне. Калі за 30 дзён ён не адрамантуе аўтамабіль, яго адправяць на тры месяцы на стаянку, пасля будзе суд і ўтылізацыя. А затраты давядзецца аплаціць гаспадару машыны.

Праўда, да суда ў сталіцы падобныя справы яшчэ не даходзілі. А больш за 3 тысячы мінчукоў, атрымаўшы паведамленні, заняліся рамонтам сваіх аўто.

Фота — bymedia.net