У Мінску ў аварыю трапіў інкасатарскі фургон (фота)

Як паведамляе рэсурс onliner.by, інкасатарскі "Фольксваген" ехаў у бок вуліцы Сапёраў, калі яго вынесла на сустрэчную паласу. Тут адбылося сутыкненне з фургонам "Пежо".

У выніку ДТЗ пацярпеў інкасатар, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні. Верагодна, ён галавой разбіў бакавое шкло. Пацярпелы шпіталізаваны.