У Мінску ўшанавалі памяць народнага паэта Якуба Коласа (фота)
13 жніўня споўнілася 56 гадоў з дня яго смерці.
Якуб Колас (сапраўдныя імя і прозвішча — Канстанцін Міцкевіч, 1882 — 1956) — класік беларускай літаратуры. Ён пахаваны на Вайсковых могілках у сталіцы. Менавіта туды ў панядзелак прыйшлі сваякі Коласа, у тым ліку і яго сын Міхась Міцкевіч, пісьменнікі, мастакі, грамадскія дзеячы. Яны ўсклалі кветкі да помніка паэту ды наладзілі памінальны мітынг, інфармуе БелаПАН.
Фота — belapan.com