У Мінску з Якавам Навуменкам развітаюцца 29 жніўня

Грамадзянская паніхіда пачнецца а 13-й гадзіне. Цела Навуменкі будзе крэміравана і пахаванае пазней, найхутчэй на Маскоўскіх могілках у беларускай сталіцы, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, што Якава Навуменку 19 жніўня смяротна траўмавалі ў цэнтры Севастопаля. Роўна праз тыдзень ён памёр у гарадскім шпіталі №1. Цела спевака павінны прывезці з Украіны ў Беларусь 28 жніўня.

Гл. таксама: Якава Навуменку забілі з-за вулічнага скрыпача?

Фота — ctv.by