У Мінску за 2011 год камунальнікі пазбавілі жылля 30 сем'яў
Прычынай стала вялікая запазычанасць за паслугі ЖКГ.
24 сям'і былі пераселеныя ў жыллё меншай плошчы. Без права прадастаўлення жылля выселілі 6 сем'яў, паведамляе БелТА.
Як правіла, суды прымаюць рашэнне аб высяленні ці перасяленні даўжнікоў праз 6 месяцаў з пачатку падачы пазову. Неплацельшчыкам даецца магчымасць пагасіць доўг.