У Мінску заканчваецца расследаванне гучнай карупцыйнай справы
Ёй займаецца Следчы камітэт.
Нагадаем, у канцы студзеня Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска.
Як паведамляе "Ежедневник", следчыя затрымалі Дзмітрыя Яноўскага, які курыраваў пытанні эканомікі, гандлю, грамадскага харчавання і побытавага абслугоўвання ды інш.
Па звестках следства, чыноўнік браў хабар з прадпрымальнікаў літаральна за ўсё. Апроч эпізодаў з вялікімі сумамі хабару за рашэнне сур'ёзных пытанняў у справе ёсць дробныя, але паказальныя карупцыйныя праявы. Так, па звестках следства, чыноўнік не грэбаваў браць з прадпрымальнікаў па 100 долараў нават за права продажу елак напярэдадні Новага года.
Фота — ctv.by