У Мінску затрымалі фальшывага супрацоўніка Следчага камітэта
42-гадовы мінчук прапаноўваў бацькам абвінавачанага ў разбойным нападзе вызваліць яго за 3 тысячы долараў.
Як паведамляе БЕЛТА, махляр атрымаў 25 мільёнаў рублёў, але неўзабаве быў затрыманы. Высветлілася, што раней ён неаднаразова трапляў за краты за здзяйсненне цяжкіх злачынстваў.