У Мінску злавілі махляра, які прадаваў замест валюты звычайную паперу

Пакупніка валюты махляр знайшоў праз інтэрнэт і прызначыў яму сустрэчу ў нанятай кватэры. Ён сказаў свайму кліенту, што грошы яму нібыта перадасць дачка. Пакупнік прыехаў на сустрэчу і аддаў памочніцы валютчыка беларускія рублі. Дзяўчына пайшла ў пакой, дзе нібыта ў сейфе ляжала валюта.

Махляр перадаў дзяўчыне праз вакно пачак грошай. Але там замест 18 тысяч долараў была нарэзаная папера. Сам ілжэ-валютчык знік і адключыў тэлефон. Яго затрымалі праз два тыдні, паведамляе БЕЛТА.