У Мінску змянілася амаль палова дырэктараў ЖЭС

Такія лічбы падае "Белсат" са спасылкай на “Мінскую гарадскую жыллёвую гаспадарку”. Гендырэктар камунальнікаў Уладзімір Рэянтовіч кажа, што яны імкнуцца павысіць статус работнікаў жыллёвых службаў. З гэтай мэтай камунальнікі звяртаюцца з хадайніцтвамі ў гарвыканкам, каб кіраўнікам ЖЭСаў павысілі заробак. Цяпер ён складае каля 2,5 млн рублёў.

Дарэчы, паводле маніторынгу Камітэту дзяржкантролю, сфера ЖКГ займае першае месца сярод скаргаў ад насельніцтва. У “Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы” кажуць, што найбольш нараканняў — на няякасны капітальны рамонт або ягоную адсутнасць і на тое, што кіраўнікі ЖЭСаў своечасова не развязваюць гэтых праблемаў.