У Мінску знізяцца кошты на школьную форму і прыналежнасці

Па словах старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Уладзіміра Шчэрбы, на 5% цэны будуць зніжаныя ўжо на гэтым тыдні.


Шчэрба: "Думаю, што гэта была прыкладная такая прапанова пра зніжэнне коштаў на 5%. Думаю, што ніхто не будзе супраць, калі і 70% зніжэнне будзе коштаў. Сёння для дзяцей нічога шкадаваць не трэба, гэта самае дарагое, што ў нас ёсць. І я думаю, што мы сумесна адпрацуем на гэтым тыдні, як яшчэ максімальна знізіць кошты на школьныя тавары і прыналежнасці".